Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

16.06.2021

У рамках акцыі «Беларусь у маім сэрцы» ў Мінскай вобласці праводзіцца флэшмоб з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі Беларусі.

Ідэя дадзенай акцыі – адчуць яднанне з іншымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны. У рамках яе выхаванцы аздараўленчых лагераў нашага горада дзеляцца здымкамі, на якіх або фатаграфуюцца на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь, або ілюструюць яго пры дапамозе шарыкаў чырвонага і зялёнага колераў.

Таксама выхаванцы прымуць удзел у віктарынах і конкурсах на веданне дзяржаўнай сімволікі.

Наведвальнікі аздараўленчага лагера "Лідэр" таксама далучыліся да акцыі і правялі яскравы флэшмоб з Дзяржаўным сцягам Рэспублiкi Беларусь.