История, традиции, достижения учреждения образования

З гісторыі Кляпчанскай школы

У лёсе кожнага чалавека есць свая школа, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з’яўляецца крыніцай станаўлення ўсебакова развітага чалавека.

Маленькія жыхары вескі Кляпчаны мелі магчымасць вучыцца ў школе яшчэ з 1920года, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Школа была толькі для чатырох пачатковых класаў. Вучняў было каля 70 чалавек. Заняткі вялі два настаўнікі і дырэктар, Арцем Пятровіч Сарагавец, які быў і настаўнікам, і дырэктарам адначасова.

Сарагавец А.П. нарадзіўся ў 1890 годзе ў в.Кляпчаны. Закончыў Слуцкае камерцыйнае вучылішча, затым Навагрудскую гімназію. Атрымаў дыплом настаўніка. Пасля грамадзянскай вайны працаваў настаўнікам пачатковых класаў у в.Кляпчаны. Калі адкрылі чатырохгодку, быў настаўнікам і дырэктарам адначасова.

Сухавер Васілій Філіпавіч – заслужаны настаўнік. Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в.Кляпчаны. Скончыў Слуцкае рэальнае вучылішча. У 20-ых гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у в.Кляпчаны. У 1928 годзе паехаў у г.Пецербург, скончыў там педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі да 1940 года. У 1940 годзе вяртаецца ў родную вёску. У гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам. З 1946г. па 1955 г.працаваў інспектарам школ Слуцкага раёна. З 1956 года – настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Кляпчанскай  школе.

У час Вялікай Айчыннай вайны школа не працавала. Адразу ж пасля вайны навучанне ў школе прадоўжылася. У 1950г. дырэктарам пачатковай школы стаў Маглыш Аляксандр, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Пры ім школа становіцца сямігодкай.Першы пасляваенны выпуск Кляпчанскай пачатковай школы – май 1949 года (на фотаздымку).

Першы выпуск  Кляпчанскай сямігадовай школы адбыўся ў 1954 годзе. З таго часу працавалі ў школе:  Скібарка Марыя Тарасаўна, настаўнік пачатковых класаў, Маглыш Надзея Ігнатаўна, настаўнік пачатковых класаў, Сухавер Васіль Філіпавіч, настаўнік фізікі і матэматыкі, Вяршэня Марыя Сельвестраўна, настаўнік хіміі і біялогіі, Ягоранка Аляксандр Нікіфаравіч, настаўнік гіторыі і працоўнага навучання, Бойка Таццяна Макараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Клязовіч Кацярына Паўлаўна, настаўнік фізікі і матэматыкі, Гур Людміла Цімафееўна, піянерважатая.

Паколькі школа папаўнялася вучнямі, у 1965 годзе пачалося будаўніцтва новага двухпавярховага цэглянага будынка. У верасні 1969 года адбылося ўрачыстае адкрыцце новай школы для 144 вучняў.

Дырэктарам школы быў назначаны Мялешка Якаў Пятровіч. У школе працавалі настаўнікі: Пацыкайлік Вольга Мікалаеўна, настаўнік матэматыкі, Шыловіч Пётр, настаўнік фізічнай культуры і працоўнага навучання, Скібарка Максім Рыгоравіч, настаўнік біялогіі і хіміі, Гупаловіч Іван Міронавіч, настаўнік гісторыі і працоўнага навучання, Дзічкоўская Таісія Аляксандраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

(ЯКАЎ ПЯТРОВІЧ МЯЛЕШКА – ПЕРШЫ ДЫРЭКТАР КЛЯПЧАНСКАЙ ВАСЬМІГАДОВАЙ ШКОЛЫ)

(На фотаздымку: Я.П.Мялешка, дырэктар школы, са сваімі настаўнікамі і вучнямі)

(На ўроку фізікі:  Настаўнік – Пацыкайлік Вольга Мікалаеўна, 1977 год)

 

 

Пасля таго, як ў 1985 годзе Мялешка Я.П. выйшаў на заслужаны адпачынак, дырэктарам школы была назначана Асмалоўская Тамара Дзмітрыеўна, якая працавала з 1976 года ў Кляпчанскай школе спачатку выхавацелем групы падоўжанага дня, потым настаўнікам   рускай мовы і літаратуры, а з 1982 года да моманту назначэння на пасаду дырэктара школы – з’яўлялася намеснікам дырэктара.

У перыяд з 1985 года па 2004 год у школе працавалі:

Вілюха Надзея Васільеўна, намеснік дырэктара, Вайцаховіч Наталля Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Нурымардынава Валянціна Сяргееўна, настаўнік пачатковых класаў, Гур Людміла Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў, Лазюк Анжаліка Аляксееўна, настаўнік пачатковых класаў, Талстая Тамара Уладзіміраўна, настаўнік матэматыкі, Радзюк Ала Анатольеўна, настаўнік фізікі, Барцэвіч Зінаіда Мікалаеўна, повар школы, Лясун Святлана Генадзьеўна, загадчык гаспадаркі.

(Настаўнікі Кляпчанскай васьмігадовай школы – пераможцы конкурсу народнай песні, 1987год)

 

Школа існавала да 2004 года.

Да 2018 года будынак школы выкарыстоўвалі для аздараўлення дзяцей Слуцкага раёна ў летні перыяд, у ім размяшчаўся аздараўленчы лагер “Пралеска”.

З цягам часу, у сувязі з закрыццём Навадворцаўскай базавай школы,  стала пытанне адкрыцця школы ў в.Кляпчаны. У 2018 годзе будынак Кляпчанскай школы атрымаў другое жыцце – быў праведзены сучасны рамонт.  Цудоўны падарунак атрымалі і настаўнікі, і вучні, і бацькі!  Светлыя прасторныя класы, новае абсталяванне.

Кіраўніцтва школай было ўскладзена на маладога 28-гадовага дырэктара Мяцельскага Антона Уладзіміравіча.

       Намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце працуе Давідовіч Наталля Анатольеўна.

      У школе таксама працуюць: Кулеш Наталля Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў, Самусевіч Ала Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў, Казляк Кацярына сяргееўна, настаўнік пачатковых класаў, Праскаловіч Вольга Пятроўна, настаўнік пачатковых класаў, Губанава Ірына Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Алішэўская Вольга Ігараўна, настаўнік геаграфіі, Барташэвіч Андрэй Андрэевіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Врублеўская Вікторыя Іванаўна, настаўнік фізікі, Бродкін Марк Львовіч, настаўнік матэматыкі, Дубовік Марыя Аляксандраўна, настаўнік гісторыі, Ганчарык Аліна Анатольеўна, настаўнік нямецкай мовы, Атрушкевіч Інга Аляксандраўна, сакратар.

      Глядзяць за парадкам у школе: Браткоўская Тамара Аркадзьеўна, загадчык гаспадаркі, Бяліцкая Людміла Мікалаеўна, Жаўнерык Вера Віктараўна, Новік Марыя Васільеўна - прыбіральшчыкі памяшканняў, Сапоненка Васілій Фёдаравіч – дворнік.  Гатуюць ежу - Савіна Наталля Мікалаеўна, повар, Гурыновіч Ірына Алегаўна, повар.      

     У школе навучаецца 74 навучэнцы з 6-ці вёсак. Дзеці прыязджаюць у школу на школьным аўтобусе.  Ганчарык Уладзімір Мікалаевіч працуе вадзіцелем  аўтобуса.

     Кляпчанская базавая школа  працягвае сваё развіццё. У нас усё яшчэ наперадзе, але і зараз ужо шмат дасягненняў. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва школы, педагогаў, навучэнцаў і, таксама, дапамозе бацькоў навучэнцаў мы будем праслаўляць сваю школу, сваю Случчыну, сваю Беларусь!

(працяг будзе)

Спортивно-туристские достижения

Достижения педагогов

Достижения за 2021/2022 учебный год

развернуть

Достижения за 2020/2021 учебный год

развернуть

2 место - Интернет-челлендж "БРСМ: 18 мне уже!" (сентябрь 2020)

1 место - семейный фотоконкурс "В объективе креативим" (БРСМ) (июнь 2020)

3 место - районный конкурс "Слова, першае ў жыцці" в номинации "Лучшая фотография" (октябрь 2020)

2 место -  районный конкурс "Слова, першае ў жыцці" в номинации "Лучшее стихотворение" (октябрь 2020)

1 место - Районные лично-командные соревнования по туристско-прикладным многоборьям в технике пешеходного туризма М14 (январь 2020)

1 место - Районные лично-командные соревнования по туристско-прикладным многоборьям в технике пешеходного туризма Ж 14 (январь 2020)

2 место - Районные лично-командные соревнования по туристско-прикладным многоборьям в технике пешеходного туризма М14 (январь 2020)

2 место - Районные лично-командные соревнования по туристско-прикладным многоборьям в технике пешеходного туризма Ж10 (январь 2020)

2 место - Кубок по спортивному ориентированию (ноябрь 2020)

1 место - Соревнования по начальным туристским навыкам (декабрь 2020)

1 место - Кубок по спортивному ориентированию (октябрь 2020)

1 место - Лично-командные соревнования по туристско-прикладному многоборью (по наведенной дистанции) (январь 2020)

2 место - Фестиваль, посвященный Всемирному Дню туризма "Слуцкий центр туризма собирает друзей" (сентябрь 2020)

1 место - Интерактивная викторина "Детство, опаленное войной. Пионеры-герои" посвященной 75-летию Победы в Великой Отечественной войне (октябрь 2020) 

1 место - Соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике велотуризма (сентябрь 2020) 

2 место - Районные соревнования по спортивному ориентированию (сентябрь 2020)

2 место - Соревнования по лыжному ориентированию на маркированной трассе (январь 2021)

1 место - Лично-командные соревнования по туристско-прикладному многоборью (по наведенной дистанции) (январь 2021)

1 место - участие в Районном этапе областного конкурса на лучшую видеовизитку и буклет образовательных маршрутов (февраль 2021)

3 место - районный конкурс "Крылатому дозору - 15 лет" в номинации "Соловей - символ Слутчины" (февраль 2021)

свернуть