Шырокая Масленіца!

09.03.2019
9 сакавіка пазвала школа ўсіх на шырокую Масленіцу. 
Мясцовыя жыхары, навучэнцы, бацькі і настаўнікі сабраліся, каб правесці Зіму і сустрэць Вясну з блінамі ды мёдам.  А само свята – сапраўдны цуд! 
Дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, прыгалі і гулялі, спаборнічалі і пападалі ў мэту, каталіся на кані. Работнікі школы і бацькі творча падыйшлі да  гэтага мерапрыемства. Гучалі частушкі і народныя песні,  была арганізавана выстава народных умельцаў вёскі Кляпчаны. А музыкамі на гэтым свяце былі  навучэнцы  з Селішчанскай музычнай школы. 
Усе так актыўна заклікалі Вясну, што Зіма пакінула сваю ўладу, а Вясна ўвайшла паўнапраўнай гаспадыняй. Са словамі “Гары, гары, ясна…” палілі чучала Зімы. І пад цудоўную мелодыю саксафона дружнаю сям’ею частаваліся смачнымі блінамі і запівалі гарачай гарбатай. На гэтым і закончылася свята, а ў душы яшчэ доўга гучалі струны цымбалаў! 
Да новых сустрэч!