Каб Зямлі дыхалася лягчэй!

12.04.2022

   Лес – наша багацце і лёгкія нашай планеты.

    Калектыў Кляпчанскай базавай школы штогод удзельнічае ў акцыі па пасадцы лесу. Гэты год не стаў выключэннем. Селета ўдзельнікі акцыі з добрым настроем адправіліся ў Амговіцкае лясніцтва, дзе іх сустрэў ляснічы Гуткоўскі Уладзімір Іванавіч.

    Пасадка  дрэў лічыцца адной з важнейшых спраў у барацьбе са зменамі клімату і неабходна для аховы навакольнага асяроддзя.  І лепшае, што мы можам зрабіць – гэта сваім прыкладам паказаць, што ў нашых руках будучыня нашай Зямлі.