Тыдзень роднай мовы

22.09.2022

Да Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" у ДУА "Кляпчанская базавая школа" 19 верасня 2022 года адбылася акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", якая стварыла добры настрой на гучанне нашай прыгожай, роднай, мілагучнай мовы. Далей прайшоў марафон "Мова родная-мова модная" сярод вучняў 4 класа, дзе вучні з задавальненнем выконвалі беларускія народныя песні.

20 верасня 2022 года вучні пачатковых класаў з цікавасцю назіралі, якое нацыянальнае адзенне ў беларусаў. "Будзь у трэндзе"- паказ адзення ў традыцыйным стылі.

Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" прайшоў сярод 8-9 класаў у сераду, які дазволіў яшчэ раз выказаць любоў і павагу да нашай Бацькаўшчыны.

Інтэлектуальная віктарына "Знаўцы мовы" адбылася 22 верасня 2022 года сярод 5-7 класаў. дзеці старанна выконвалі заданні, адстойвалі свой пункт гледжання, з задавальненнем адказвалі на пастаўленыя пытанні.