"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

23.09.2022

23 верасня 2022 года ў апошні дзень Тыдня ў школе адбыўся старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”. Вучні 8 і 9 класаў чыталі вершы, адчуваючы любоў і павагу да беларускага слова.
Літаратурны турнір “Падарожжа па творах янкі Купалы і Якуба Коласа” пашырыў веды вучняў пра класікаў беларускай літаратуры, абудзіў патрыятычныя пачуцці, любоў да роднага слова.