Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»  

14.04.2023

14 красавіка 2023 года вучні і настаўнікі ДУА "Кляпчанская базавая школа"  прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая прысвечаная Году міра і стварэння. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У  гэтым годзе Тыдзень лесу ладзіцца ўжо ў шаснаццаты раз.